Чацвер, 10 Май 2018 14:00

У Смаргоні пяць новых міністрантаў

Аўтар Міністрант Алесь Корхаў

У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла шостага мая пяць кандыдатаў у міністранты сталі міністрантамі.

Заняткі для хлопцаў, жадаючых служыць пра Алтары, штогод распачынаюццау парафіі ў верасні, а заканчваюцца пасля свята Пасхі. У гэтым годзе кандыдаты выдатна справіліся з экзаменамі, пасля чаго, як раз ва ўспамін св. Дамініка Савіо, атрымалі белыя шаты – комжы – і ўрачыста прынялі прысягу.

Цэлебраваў урачыстую святую Імшу ксёндз пробашч Алег Жураўскі SDB. Ён жа і прымаў юнакоў у міністранты. Новымі міністрантамі сталі Даніла Броўка, Максім Грышан, Вадзім Завадскі, Ілья Карэцкі і Сяргей Шуневіч.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі, родныя і блізкія новапрызначаных міністрантаў. Гэта падзея была вельмі важнай і доўгачаканай не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для іх сем’яў. Падчас усёй Імшы ксёндз пробашч і ўсе прысутныя вернікі маліліся за новых удзельнікаў Літургічнай службы.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто сее добрыя ўчынкі, той будзе збіраць добрыя плады...

Св. Ян Боско