Панядзелак, 07 Май 2018 17:15

У Бараўлянах адбылося свята ў гонар св. Дамініка Савіо

Аўтар

6 мая ў Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Дамініка Савіо, апекуна мясцовага араторыя, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.

 

Распачалася праграма традыцыйна святой Імшой , якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання кс. Казімір пазнаёміў вернікаў з жыццём святога Дамініка Савіо. Таксама падчас Імшы адбылося прыняцце чатырох новых міністрантаў : Яраслава Кіселя, Яўгена Аніськовіча, Ігната Саўкова і Івана Рашкевіча, якія перад усімі прысутнымі вернікамі склалі міністрантскія абяцанні, адзначаючы, што будуць старанна служыць пры алтары.

Далей пад кіраўніцтвам аніматараў і памочнікаў аніматараў свята працягвалася ў араторыі. Падчас праграмы прысутных чакалі сумесныя гульні, спевы, танцы, спартыўныя спаборніцтвы, у якіх капітанамі каманд былі новапрянятыя міністранты .

Пасля асноўнай часткі праграмы да дзяцей завітаў сам Дамінік Савіо, які падзяліўся з імі сакрэтамі святасці.Напрыканцы кс. Казімір прамовіў слоўка і запрасіў усіх прысутных на салодкі пачастунак.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско