Аўторак, 23 Май 2017 11:29

У Бараўлянах адбылася парафіяльная ўрачыстасць Маці Божай Успамогі Хрысціянаў

Аўтар Тэрэза Клімовіч

21 мая ў Бараўлянах адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.  Свята распачалося святой Імшой і працэсіяй, у якой прынялі ўдзел дзеці, якія ў мінулую нядзелю прынялі першую Камунію.

Затым адбыўся канцэрт у гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, на якім гучалі песні, музычныя творы і вершы ў выкананні дзяцей і моладзі, навучэнцаў школы “Гармонія”. Парафіяльны хор упрыгожыў канцэрт спевамі ў гонар Маці Божай, з якіх асабліва вылучыўся старажытны гімн “Багародзіца”.

Заканчэннем святкавання стала запрашэнне ўсіх прысутных на салодкі стол з самымі рознымі прысмакамі.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Вучыцеся стрыманасці — гэта найлепшы спосаб, каб мець шмат сяброў і ніводнага ворага.

Св. Ян Боско