Панядзелак, 15 Май 2017 21:49

У Смаргоні адбылася ўрачыстая Імша ў гонар св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла

Аўтар Ірына Радзевіч

14 мая ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася  ўрачыстая святая Імша ў гонар святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая лічыцца сузаснавальніцай Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, сясцёр-салезіянак.

 

Шмат вернікаў у гэты дзень сабралася на супольную Эўхарыстую, якая цэлебравалася ў інтэнцыі сясцёр. Яе ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Алег Жураўскі SDB.

У часе гэтай святой Імшы свае манаскія абяцанні аднавілі 4 сястры-салезіянкі: с. Вераніка Блізнюк FMA, с. Дар'я Еўтухоўская FMA, с. Ірына Барцэвіч FMA, с. Вераніка Огар FMA.

Напрыканцы цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці сёстрам скіравала парафіяльная моладзь.

Пасля малітвы манахіні раздалі ўсім прысутным абразкі з выявай святой  Марыі Дамінікі Мадзарэлла. На іх адваротным баку была змешчана малітва, а спераду наступныя словы святой: “Няхай ваша радасць заўсёды будзе большай, чым ваш смутак”.

Радаснае святкаванне прадоўжылася ў араторыі, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла. На вясёлым вечары шматлікія конкурсы і заданні былі прысвечаны менавіта асобе святой Марыі Дамініке Мадзарэлла.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско