Пятніца, 12 Май 2017 13:28

У Смаргоні адзначылі свята св. Дамініка Савіо

Аўтар Войтко Віялетта, аніматар Савіо-клуба

Чарговая радасная падзея адбылася ў Савіо-клубе араторыя, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Адразу дзве групы дзяцей і моладзі сабраліся разам на ўрачыстую святую Імшу ў дзень святога Дамініка Савіо, каб разам падзякаваць свайму апекуну за ўсе атрыманыя ласкі і папрасіць аб далейшай дапамозе.

Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Алег Жураўскі  SDB  звярнуў увагу “савікаў”, іх бацькоў і ўсіх прысутных на асобу св. Яна Боска і св. Дамініка Савіо. Святар пажадаў прысутным ісці да неба той дарогай, якую паказалі гэтыя святыя.

Асаблівым момантам Літургіі сталі абяцанні, якія склалі сябры Савіо-клуба. Моладзь старэйшай групы аднавіла пастанаўленні, зробленыя ў мінулым годзе, дзеці з малодшай групы прысягнулі  ўпершыню. Абяцанні жыць у сяброўстве з Езусам і Марыяй, сумленна выконваць свае абавязкі, пазбягаць цяжкага граху выканаць зусім не проста. Але хлопцы і дзяўчаты ўпэўнены ў сур’ёзнасці сваіх намераў і ў тым, што з радасцю дапамогуць адзін аднаму дайсці да святасці па прыкладу свайго нябеснага заступніка.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско