Панядзелак, 01 Май 2017 11:52

На шляху да кананізацыі ксяндза салезіяніна Цітуса Зэмана

Аўтар infoans.org

27 лютага папа Францішак упаўнаважыў камісію па справах кананізацыі апублікаваць указ аб пакутніцтве кс. Цітуса Зэмана, святара - салезіяніна, які ў 50-60-я гады падчас камуністычнага рэжыму абараняў святарскае служэнне і выратоўваў пакліканні. У цяперашні час праводзіцца шмат даследаванняў накіраваных на тое, каб болей даведацца аб гэтым новым пакутніку, які вельмі актыўна ўдзельнічаў у справах Касцёла.

Важная падзея адбылася 20 красавіка ў Браціславе ў рамках падрыхтоўкі да ўжо блізкай беатыфікацыі святара, якая павінна адбыцца 30 верасня 2017 года. Фонд “Ладзіслаў Ханус” арганізаваў навуковы вечар з дэбатамі на тэму “Titus Maximus”, які быў скіраваны, у першаю чаргу, да студэнтаў. Падчас сустрэчы прысутныя імкнуліся засяродзіць увагу на яго духоўнай складаючай і суаднесці з часам, у якім ён жыў.

Сустрэчу праводзіў рэдактар Славацкага радыё “Pišta Vandal” ксёндз Павал Грак, салезіянец. Святар спыніўся перш за ўсё на салезіянскай харызме кс . Цітуса Зэмана і дапамог нанова зірнуць на яго жыццё, а таксама суаднесці яго з Пісаннем. Гісторык Францішак Ньюпауэр прапанаваў разгледзець яго пакутніцтва ў свеце пануючага сацыяльна – палітычнага клімату. А пасля Міхал Цітус Радосінскі (Місhal Titus Radosinsky), унук будучага бласлаўлёнага, дапамог бліжэй разгледзець сям’ю і традыцыі, у якой жыў ксёндз Цітус. Прыйшла таксама спадарыня Лодовіца Марыя Занэт (Lodowica Maria Zanet) разам з доктарам Хэленай Баратовай (Helenej Baratovoj), якая распрацавала прадстаўленне на беатыфікацыю Слугі Божага. Яе папрасілі коратка распавесці аб розных этапах працэсу і паглядзець на яго жыццё вачамі чалавека, які вырас у Заходняй Еўропе.

Пасля гэтай сустрэчы постаць кс. Цітуса Зэмана стала яшчэ больш жывой. Апроч іншага, былі прааналізаваны: яго дрэнны стан здароўя, страхі і пакуты, якія ён у пэўнай меры адчуў перад катаваннем і смерцю, а таксама сумненні і няўпэўненасць, якія суправаджалі яго малітвы аж да апошняга моманту, калі ў студзені 1951 г. ён перамог у сабе ўсе сумневы і беспаваротна ўцягнуўся ў барацьбу за выратаванне пакліканняў, што дазволіла ператварыцца страху ў радасць. Трэба таксама засяродзіць увагу над сілай яго духа, якая была пацверджана таксама ў хвіліны “цёмнай ночы”, даказваючы, як ён сам сказаў, што не па сваёй волі, але з дапамогай Ессе Ноmo, змог увайсці на Галгофу, не будучы раздушаным ёю.

Крыніца: infoans.org
Пераклад: Аляксандр Дзёўкш

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско