Аўторак, 04 Красавік 2017 12:09

Як мінскі "Савіо-клуб" дапамог патрабуючым

Аўтар

Удзельнікі Савіо-клуба, які з мінулага году дзенічае ў мінскім араторыі імя Св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, пачынаючы з Папяльцовай серады выконваюць агульную для ўсіх пастанову на Вялікі пост. Дзеці імкнуцца заўважаць патрэбы бліжняга, асабліва гэта датычыцца бацькоў, дапамагаючы ім у хатніх справах, а таксама сумленна выконваючы свае абавязкі.

У суботу першага красавіка Савіо-клуб выйшаў па-за межы сваіх дамоў і дапамог двум пажылым парафіянам падрыхтавацца да свята Пасхі. Для рэалізацыі пастаўленай мэты дзеці раздзяліліся на дзве групы і завіталі ў госці да гэтых дзядуль, дзе дапамаглі навесці парадак у хаце. Гэта была рэалізацыя пастановы на Вялікі пост, а таксама форма разважання над Крыжовым шляхам Хрыста. Акрамя чысціні ў пакоі, дзеці павінны былі паспрабаваць заўважыць у гэтых людзях Хрыста, заўважыць Яго патрэбы. Таксама адной з задач клубу была, каб дзеці заўважыўшы патрэбы іншага, спрабавалі адчуць радасць ад дзялення і ўчынкаў міласэрнасці, нават калі яны патрабуюць пэўных высілкаў і ахвяры. Гэта быў таксама і вопыт міласэрнасці.

Пажадаем Савіо-клубу і надалей развівацца, выхоўваючы ў падрастаючым пакаленні найлепшыя якасці і цноты.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско