Субота, 01 Красавік 2017 22:24

У Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях з ксяндзом Боско

Аўтар Ірына Радзевіч

31 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях разам з ксяндзом Боско. У ім прынялі ўдзел айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі, аніматары, кандыдаты, а таксма дзеці з Савіо-клуба.

Ідэя правядзення сумеснага Крыжовага Шляху належыць сястры Ірыне Барцэвіч FMA. Манахіня распавядае: “У студзені я была ў Рыме на Днях Духоўнасці Салезіянскай Сям’і. Там вельмі часта паўтаралася аб тым, што вялікая сіла не ў нашых супольных справах, але ў нашай супольнай малітве. Прыехаўшы,  я прапанавала правесці сумесную малітву салезіянскай сям’і. Разам з тым кожны апошні дзень месяца — гэта ўспамін святога Яна Боско. Менавіта таму 31 сакавіка, у пятніцу, мы вырашылі правесці гэты супольны Крыжовы Шлях разам з ксяндзом Боско”.

Сабраўшыся ў касцёле на крыжовы шлях, кожны з членаў салезіянскай сям’і разважваў над мукай Езуса Хрыста. Малітвы і спевы чаргаваліся са словамі святога Яна Боско.

Пасля ўсе прысутныя прамовілі разам малітву да святога Яна Боско, у якой прасілі яго заступацца перад Богам за ўсю Салезінскую сям’ю і сцерагчы яе.

Напрыканцы адбылося бласлаўленне вернікаў і цалаванне рэліквій святога Яна Боско.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем

Св. Ян Боско