Пятніца, 31 Сакавік 2017 09:26

Сустрэча на тэму “Жыццёвыя каштоўнасці” прайшла ў дзятлаўскім араторыі

Аўтар Алена Баклага

Жыццёвым перавагам была прысвечана сустрэча бацькоў і дзяцей, якая адбылася 28 сакавіка ў дзятлаўскім араторыі імя блаславёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У кожнага чалавека свой погляд на жыццёвыя каштоўнасці. У кагосьці гэта матэрыяльная карысць, а ўсё астатняе другасна. А ў некага на першым месцы любоў, сяброўства, дзеці, сям’я, дапамога бліжнім. Зыходзячы з прыярытэтаў, чалавек будуе ўсё сваё жыццё, свае адносіны з навакольным асяроддзем. 

Вялікі Пост – гэта той час, які дазваляе паглядзець у глыбіню самога сябе, прааналізаваць, а можа нават і змяніць іерархію каштоўнасцей у сваім жыцці. Менавіта жыццёвым перавагам была прысвечана гэтая сустрэча.

Цікавае знаёмства на самым пачатку, якое выклікала ўсмешкі на тварах прысутных,  дазволіла стварыць спрыяльную атмасферу і настроіцца на пазітыўны лад. Працягам стала разважанне над пытаннямі: “Што такое каштоўнасці? Што для Вас з’яўляецца жыццёвымі каштоўнасцямі?”. Для стварэння ўмоў разумення таго, што за любым учынкам стаяць тыя каштоўнасці, якія кожны з нас вызнае, былі прапанаваны практыкаванні “Бязлюдны востраў”, “Каштоўнасці”, “Цана і каштоўнасці”. Дзеці і дарослыя разважалі, выказвалі свае пачуцці, у першую чаргу, адносна духоўных каштоўнасцей, іх ролі ў жыцці кожнага чалавека.  

Час праляцеў хутка… Але хочацца спадзявацца, што кожны змог для сябе адказаць на пытанне “У чым заключаецца самая галоўная каштоўнасць у маім жыцці?”

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.

Св. Ян Боско