Свята мела сапраўдны сямейны характар, бо ў ім прынялі ўдзел не толькі дзеці, але і іх бацькі. Разам з Карлсанам і Малышом, якія былі вядучымі, дзеці імкнуліся высветліць, што павінен ведаць і рабіць сапраўдны мужчына. І каб даведацца аб гэтым, яны бралі прыклад з таго, чым звычайна займаецца кожны тата ў сям‘і: рамантуе аўтамабіль, робіць рамонт, забівае цвікі і таксама адпачавае, гледзячы тэлевізар.
Напрыканцы свята дзеці павіншавалі клерыка Юрыя Пашкаўца SDB і ксяндза Алега Каралёва SDB з днём нараджэння. Усе ўдзельнікі за стараннасць і вясёлыя спаборніцтвы частаваліся цукеркамі, а кожны хлопчык і таксама таты атрымалі невялікія абразкі святога Юзафа з пажаданнямі браць прыклад менавіта з яго, сапраўднага абаронцы Святой Сям'і.