Пятніца, 27 Студзень 2017 20:25

Распачаліся Салезіянскія Дні Моладзі 2017

Аўтар

27 студзеня 2017 года ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля распачаліся першыя ўсебеларускія Салезіянскія Дні Моладзі. Тэма дзён моладзі супадае з дэвізам салезіянскай сям’і на бягучы год: “Мы сям’я! Кожны дом – школа Жыцця і Любові”. Намаганне правядзенні такую акцыю былі ўжо даўно, і вось, нарэшце ў гэтым годзе мэта рэалізоўваецца. Дні моладзі будуць адбывацца два дні, кульмінацыяй стане святкаванне свята заснавальніка салезіянскага таварыства святога Яна Боско.

У 18.00 распачалася рэгістрацыя, усяго ў Салезіянскіх Днях Моладзі будзе ўдзельнічаць каля 80 маладых людзей ад 10 класа да 35 гадоў, з розных куткоў нашай краіны, як з салезіянскіх парафій, так і з іншых.

Пасля рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў чакаў пасілак, а потым у араторыі адбылася праграма “Салезіянскі двор”. Моладзь была падзелена на чатыры каманды, ім за абмежаваны адрэзак часу неабходна было прыдумаць прадстаўленні і падзяліцца сваімі талентамі. Адна група танцавала, другая спявала, трэцяя малявала, а чацвёртая паказвала тэатральны нумар. Кожнае прадстаўленне было накіравана на тое, каб больш поўна раскрыць Дэвіз 2017 года.

Завяршаецца вечар пятніцы на Салезіянскіх Днях Моладзі супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Святы ян Боско кожны свой крок, кожны свой чын, кожную сваю задуму давяраў Езусу, у Ім ён чэрпаў свае сілы, і ў еднасці з Езусам была вялікая моц заснавальніка салезіянскага таварыства. Так імкнуцца рабіць і сучасныя салезіяне, і да гэтага заклікаюць і моладзь.

Пасля адарацыі ўсе накіраваліся па хатах мясцовых парафіян, дзе паслухалі традыцыйнае салезіянскае слоўка на добрую ноч.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прымаю аднолькава і пахвалу і вымовы, бо калі мяне хваляць, гавораць, кім павінен быць, а калі мне робяць вымовы, гавораць, кім я ёсць.

Св. Ян Боско