Серада, 25 Студзень 2017 12:25

Фармацыйная сустрэча міністрантаў з салезіянскіх парафій адбылася ў Смаргоні

Аўтар Міхаіл Дудко

З 14 па 15 студзеня ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні прайшла сустрэча міністрантаў салезіянскіх парафій, у якой прынялі ўдзел больш за дваццаць чалавек ад 13 гадоў і старэйшых.

Падчас канферэнцыі, малітваў, фільма і гульняў пад кіраўніцтвам салезіянаў міністранты разважалі аб сяброўстве. У гэтых духоўных разважаннях хлопцы пазнавалі, што такое сапраўднае сяброўства і як па прыкладзе кс. Боско трэба выбіраць сяброў. Таксама маладыя людзі зразумелі, што быць сябрам — гэта вялікая праца над сабой. Не абыйшлася сустрэча і без літургічнага гуртка, на якім міністранты паглыблялі свае веды аб сімвалах і жэстах святой Літургіі. Такім чынам, гэтыя два дні дапамаглі хлопцам яшчэ глыбей перажыць сваю міністратскую паслугу, якую яны спаўняюць падчас святой Імшы.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско