З вялікай радасцю і любоўю кірую да Вас свае святочныя віншаванні! Праходзіць час, змяняюцца пакаленні, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, застаецца крыніцай надзеі для мільёнаў людзей. Нованароджаны Езус у чарговы раз нагадвае нам пра невычэрпную любоў Нашага Творцы.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас любоўю, чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы, а Езус адорвае нас сваёй моцай, бо толькі разам з Ім, мы здольныя ўчыніць немагчымыя рэчы.
Разважаючы на дэвізам Генеральнага Настаяцеля на будучы год будзем з энтузіязмам імкнуцца да таго, каб кожная наша сям’я, парафія, супольнасць станавіліся сапраўднай школай жыцця і любові.
Віншую, з надзеяй і натхненнем у новы 2017 год!
З належнай павагай і малітвай Кс. Віктар Гайдукевіч SDB
Рэгіянальны настаяцель