І вось, пасля святой Імшы а 18.00 у дзятлаўскую святыню завітаў Святы Мікалай у суправаджэнні анёлаў, што было сапраўдным сюрпрызам для прысутных дзяцей.
Прывітаўшы дзяцей, моладзь і дарослых парафіі, св. Мікалай заняў пачэснае месца ў святыні, каб уручыць дзецям салодкія падарункі. Але перш, чым атрымаць пачастунак ад Святога, прысутным прышлося пастарацца. Святы біскуп для кожнага падрыхтаваў цікавыя і разнастайныя пытанні. Але нягледзячы на ўсе выпрабаванні – кожны атрымаў салодкі падарунак.
Напрыканцы ксёндз Здзіслаў Пікула SDB падзякаваў св. Мікалаю за падарункі, а таксама за тое, што знайшоў час, каб наведаць дзяцей і моладзь Дзятлаўскай парафіі і запрасіў у госці на наступны год.