Чацвер, 08 Снежань 2016 09:11

Салезіянская моладзь Смаргоні сустрэла святога Мікалая ў араторыі

Аўтар салезіянскі аніматар Дар'я Дзем'янец

3 снежня  ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні моладзь адзначыла ўспамін святога Мікалая.

Святкаванне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. На малітву у капліцу да святароў былі запрошаны ўсе жадаючыя маладыя людзі. Разам яны разважалі над цудоўным часам Адвэнту, а таксама шукалі адказ на пытанне: «Чым для мане з’яўляецца Адвэнт?»

Працягам святкавання стала спартыўна-забаўляльная праграмма ў араторыі. Тут моладзь чакалі вядучыя ў вобразах сучасных дваровых падлеткаў і галоўнага госця свята – святога Мікалая (у вобразе якога быў кл. Юрый Пашкавец SDB). Падлеткі намагаліся забраць усе падарункі св. Мікалая, а ўдзельнікі свята павінны былі перашкодзіць іх планам. Падчас вечара праз разнастайныя гульні моладзь дапамагала святому Біскупу ўспомніць, хто ён такі і для чаго наведаў араторый.

Напрыканцы вечара кл. Юрый Пашкавец SDB распавёў пдрабязнасці з жыцця святога біскупа Мікалая. Салезіянін падкрэсліў, што трэба вучыцца не толькі прымаць падарункі, але і вучыцца дарыць іх бліжнім.

Святкаванне скончылася супольнай малітвай і пачастункам салодкімі прысмакамі ад св. Мікалая.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі вашай душы або целу будзе нешта пагражаць, звярніцеся да свайго Анёла Ахоўніка, і я запэўніваю, што ён будзе суправаджаць вас і абараняць.

Св. Ян Боско