Панядзелак, 28 Лістапад 2016 09:57

Аніматар — чалавек дыялогу: агульнабеларуская фармацыя салезіянскіх аніматараў адбылася ў Смаргоні

Аўтар

З 12 па 13 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася агульнабеларуская фармацыя аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На ёй сустрэліся амаль ўсе аніматары і кандыдаты з усёй Беларусі: Мінска, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян.

Сустрэча прайшла пад тэмай «Аніматар — чалавек дыялогу». Маладыя людзі пры дапамозе святароў, клерыкаў і сясцёр разважалі над уменнем весці дыялог, а менавіта: як чалавек пры дапамозе дыялогу можа выражаць свае пачуцці і бачыць пачуцці іншага чалавека.

Першая частка фармацыя распачалася гульнёй, у якой удзельнікі спрабавалі без слоў выказаць свае пачуцці  да іншага чалавека.  Абраная дынаміка стала ўводзінамі да галоўнай тэмы канферэнцыі, якую праводзіў кс. Іван Огар SDB. Святар распавёў пра памылкі ў дыялогу, якія не дазваляюць распазнаць сапраўдныя пачуцці чалавека да іншага. Таксама сабраныя пачулі, якія існуюць умовы добрага дыялогу, каб у будучыні ўмець будаваць добры дыялог з чалавекам, бо для аніматара, як чалавека дыялогу, гэта вельмі важна. Напрыканцы першага дня баў адведзены час для дыялогу з Богам на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе кожны мог сказаць свайму Створцу «дзякуй».

Другі дзень фармацыі таксама быў насычаны: медытацая, перад якой удзельнкі сустрэчы паслухалі «інструктаж» па медытацыі; удзел у прыміцыйнай святой Імшы новапрэзбітэра Дзяніса Бразінскага; канферэнцыя, у якой кс. Іван распавёў пра асноўныя крытэрыі  «слоўка на дабранач». Пасля канферэнцыі на працы па групах аніматары атрымалі заданне падрыхтаваць «слоўка на дабранач» на тэму «Чысціня».

Фармацыйная сустрэча скончылася супольным абедам і падвядзеннем вынікаў.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско