Чацвер, 20 Кастрычнік 2016 09:54

«Аб чым гавораць мужчыны?!» — салезіяне запрашаюць на мужчынскую размову

Аўтар SDB

Браты салезіяне з Мінску ў панядзелак, 17 кастрычніка, адчынілі дзверы свайго дому для юнакоў. Там адбылася сустрэча выключна для хлопцаў. Падчас супольнай вячэры адбылася дыскусія на важныя тэмы, якія непакояць сэрца маладога мужчыны.

Такія сустрэчы будуць праводзіцца адзін раз у месяц. Іх мэтай з’яўляецца развіццё здольнасці дзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі, а таксама ў братэрскай атмасферы дзяліцца сваім жыццём, адкрываць і паглыбляць мужчынскую духоўнасць.

 На гэтыя сустрэчы запрошаны ўсе жадаючыя юнакі і маладыя мужчыны ад 10-га класа навучання і вышэй.

Інфармацыя аб наступных сустрэчах будзе пададзена пазней.

Сачыце за аб’явамі ў інтэрнэце: https://vk.com/cathman; https://vk.com/aratoryj_minsk.

Альбо звяртайцеся за інфармацыяй па тэлефоне:

+375 29 389 76 69 — кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце уважлівымі і годнымі вечнага жыцця, каб адказвалі на ласку, якую Бог дае нам няспынна.

Св. Ян Боско