Аўторак, 18 Кастрычнік 2016 16:05

Дзень духоўнай адновы салезіянскай супольнасці

Аўтар

У панядзелак 17 кастрычніка ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы манаская супольнасць cалезіян Беларусі перажывала дзень духоўнай адновы.

Распачалося ўсё а 11-й гадзіне з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта. Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. З канферэнцыяй да сабраных сабратоў звярнуўся мясцовы пробашч кс. Алякандр Мятліцкі SDB. Ён разважаў аб пакоры. Прэзбітэр распавёў, наколькі важнае мейсца займае пакора ў жыцці салезіянскага святара, і якой важнай была яна ў жыцці заснавальніка салезіянскага таварыства святога Яна Боско.

Пасля святой Імшы адбылося спатканне, на якім сабраты азнаёміліся з бліжэйшымі важнымі падзеямі ў жыцці таварыства на Беларусі.

Варта адзначыць, што дзень духоўнай адновы — гэта добры момант, каб святары маглі разам памаліцца ў прысутнасці Езуса Эўхарыстычнага за манаскую супольнасць, да якой прыналежаць, ачысціць матывацыі свайго служэння, а таксама сустрэцца з сабратамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

У цяжкасцях і ў змаганні ніколі не забывай, што маем вялікую ўзнагароду прыгатаваную для нас у небе

Св. Ян Боско