Само свята распачалося св. Імшой а 10-й гадзіне, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У гаміліі святар гаварыў пра тое, што ў сучасным свеце вельмі мала зносін у сям'і, усе сканцэнтраваны ў телефонах ,або ў камп’ютарах. Ён заклікаў бацькоў да размовы з дзецьмі, якая вельмі патрэбна ў сям’і для добрага выхавання і будавання адносін.
Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый. Там іх чакаў Бураціна і яго сябры: Мальвіна, Артэмон, П’еро і чарапаха Тарціла. Бураціна вельмі хацеў прыйсці на свята для матуль. Дзеці згадзіліся яму дапамагчы,бо ён нават не ведаў, дзе знаходзіцца захад, усход, поўнач і поўдзень. На іх шляху сустракаліся і розныя перашкоды. Напрыклад, ліса Аліса і кот Базіліо, і нават Карабас Барабас. Праз розныя гульні, танцы і спевы Бураціна разам з дзецьмі і яго сябрамі прыйшлі на свята. Таксама ўсім прысутным быў паказы прыгожы відэаролік пра маці.
Пасля гэтага кс. Павел распавёў гісторыю, сюжэт якой падкрэсліваў каштоўнасць бацькоў і запрашаў усіх прысутных цаніць іх і дзякаваць ім. Агульны фотаздымак і салодкі стол былі завяршальнымі момантамі святкавання.