Ва ўрачыстай працэсіі новапрэзбітэр прайшоў ад плябаніі да касцёла. Падчас святой Імшы кс. Алег удзяліў сакрамэнт хросту для маленькай Дар’і і звярнуўся да людзей з Божым Словам. Разам з новапрэзбітэрам святую Імшу канцэлебравалі інспектарыяльны дэлегат кс. Віктар Гайдукевіч SDB і пробашч парафіі кс. Казімір Мурава SDB.
Пажаданні з нагоды прэзбітэрскага пасвячэння кс. Алегу скіравалі пробашч парафіі, а таксама моладзь і вернікі.
На заканчэнне святой Імшы новапрэзбітэр памаліўся аб новых пакліканнях, удзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне i папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы ў яго святарскім служэнні.