Па-першае, падчас Святой Імшы а 9.00 гадзіны, 21 хлопец склалі абяцанні міністранта, атрымалі благаславенне і прынялі комжы. Гэта быў вельмі эмацыянальны і хвалюючы момант не толькі ў жыцці самых хлопцаў і іх бацькоў, але і ўсёй парафіі.
Другой падзеяй сталася адкрыццё араторыя пасля Святой Імшы на 11.00 гадзін. Дэвізам праграмы былі словы: “ Сям’я – цудоўнае месца для жыцця”, асноўная мэта – выхаванне паважлівых адносін да сям’і і сямейных традыцый. “Сям’я” – гэта слова, якое мы чуем кожны дзень і так да яго прызвычаіліся, што нават і не звяртаем увагі на яго сэнс. Сям’я – гэта тыя, хто побач з намі, любіць нас, падтрымлівае, разумее.
Распачалося свята супольнай малітвай і благаславеннем ксяндза Здзіслава Пікулы SDB. Працягам стала праграма, якая была насычана гульнямі, забавамі, танцамі. Кожны з прысутных змог знайсці сабе занятак па душы. Пасля летніх канікул дзеці і моладзь былі рады сустрэчы. З захапленнем абменьваліся сваімі ўражаннямі аб адпачынку.
У канцы свята ўсіх чакаў салодкі стол.