Розныя парафіяльныя групы, міністранты і салезіяне супрацоўнікі выказалі падзяку святару за яго мудрае слова падчас кожнай святой Імшы, за яго падтрымку і шчырую ўсмешку. Дзеці з клуба св. Даміка Савіо паказалі тэатральную сцэнку, а моладзь прадставіла спеў, які склала сама.
Нават сімвал горада мядзведзь прыйшоў, каб развітацца са святаром і пажадаць поспехаў на новым месцы яго святарскага служэння ў Мінску.