У гаміліі а. Алег Каралёў падкрэсліў важнасць вучыцца пакоры і забываць пыху. Таксама святар адзначыў, што ў сучасным свеце людзі імкнуцца больш падабацца іншым людзям, чым Богу. А трэба, каб клапаціліся дагадзіць Яму. Таму а. Алег заклікаў вучыцца прымаць адзін аднаго такімі, якія мы ёсць.
Напрыканцы Імшы вернікі парафіі павіншавалі а. Алега з нагоды яго прыміцыйнай Імшы. Моладзь паказала невялічкую тэатральную сцэнку пра жыццё і пакліканне святара, а салезіяне супрацоўнікі выказалі словы падзякі, распавёўшы рэальную гісторыю з жыцця святара-прыміцыянта.
Пасля заканчэння святой Імшы кожны вернік меў магчымасць атрымаць Божае благаслаўленне праз рукі новапрэзбітэра а. Алега Каралёва SDB.