Серада, 24 Жнівень 2016 12:51

Вандроўка прэнавіцыяў у Славакію

Аўтар

У гэтым годзе ў прэнавіцыят да салезіянаў паступіла ажно чацвёра маладых людзей. А менавіта: Аляксандар Дёўкш, Міхаіл Вішнеўскі, Аляксей Ражко і Павел Мароз.

Менавіта ў гэтыя дні хлопцы разам з ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB і клерыкам Маркам Найдзічам SDB адправіліся ў падарожжа па Славакіі каб паразважаць над сваім пакліканнем і пераняць вопыт старэйшых сабратоў.
Мы рады прапанаваць вам фотааглядВандруючага прэнавіцыяту” разам з тэмамі разважання на кожны дзень і невялікімі творчымі эксперыментамі ўдзельнікаў.

Тэмы:
1. Дзень: супольнасць-еднасць.
Марыя каралева прыпамінае табе, што мы ўсе дзеці аднаго Караля. Памятай, ты і я, адной крыві! Божай!

Вершык:
Сэрца прагне так Цябе,
Каб насыціцца навекі.
Братоў даеш Ты Пане мне,
Каб не былі мы калекі...

2. Дзень: чысціня.
Прымай шчыра Божую волю і дазволь Яму ачысціць цябе, каб ты мог у чысціні сэрца ёй дзяліся.

Вершык:
Чысты, Бога бача,
Бо ёсць месца ў сэрцы для Яго.
Як дзіця перад Ім скача,
Бо ён смак жыцця твайго!

Падтрымаем малітоўна гэтае падарожжа!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско