Нядзеля, 31 Ліпень 2016 09:07

Шосты дзень СДМ: св. Імша і начное чуванне

Аўтар

Суботні дзень для салезіянскай моладзі распачаўся з катэхэзы і імшы ў салезіянскай семінарыі. Катэхэзу прамовіў ксёндз Фабіо Аттард, прадстаўнік генеральнай рады адказны за душпастырства моладзі ва ўсім свеце.

Беларускай моладзі вельмі пашанцавала, што ксёндз Фабіо згадзіўся правесці катэхэзу выключна для яе і падзяліцца сваёй жыццёвай і хрысціянскай мудрасцю. Ён падкрэсліў важнасць спаткання з эўхарыстычным Езусам. Эўхарыстыя дае нам святло, каб мы маглі бачыць накірунак у якім рухацца, а таксама вялікія духоўныя сілы, каб пераадолець гэты шлях. Па словах ксяндза Фабіо салезіянская моладзь ва ўсім свеце вылучаецца тым, што вельмі ўважліва слухае евангелле. Наследуючы ксяндза Боско, мы павінны весці моладзь да Езуса, але не рабіць гэта гвалтоўна. Ксёндз Боско меў вялікі дар праз гульні, спевы, працу прывесці маладога чалавека да глыбокай сувязі з Хрыстом.

Іншая група моладзі мела магчымасць паўдзельнічаць у Імшы з Папам Францыскам для капланаў.

Пасля ўсе паехалі на Бжэгі, "кампус місэрыкордыя" дзе адбывалася асноўная праграма і начное чуванне.

На Бжэгах сабралася вялікая колькасць людзей, амаль у 2 разы прывышаючае насельніцтва ўсяго Кракава. Салезіянская Беларусь знайшла сабе месца ў сектары В2, З якога, дарэчы, было дастаткова добра відаць галоўны алтар, з якога прамаўляў Папа Францыск. Таксама ў гэтым сектары салезіяне сустрэліся з іншымі пілігрымкамі з нашай краіны, з капуцынскай пілігрымкай, з пiлiгрымкай айцоў пiяраў і з пілігрымкай айцоў міхалітаў з лошыцы.

А 19.00 распачалося набажэнства, якое распачаў Папа, пасля моладзь працягнула малітву ў начным чуванні.

На вялікім полі пад Каракавам сабралася надзея на будучыню каталіцкага Касцёла, нягледзячы тэрарызм, секулярызм, зневажанне маральнымі нормамі паводзін. У Кракаве сабраліся сотні тысяч маладых людзей якія не баяцца вызнаваць сваю веру, якія шукаюць сустрэчы з аднадумцамі, якія моляцца і таму ў нашым свеце Бог жыве, на Беларусі Бог жыве!

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто прыступае да святой Камуніі з сэрцам, зняволеным задавальненнямі, і не падае з дзіцячым даверам у рукі Езуса, той не прынясе плёну, які, як мы ведаем з тэалогіі, з’яўляецца дарам святой Камуніі

Св. Ян Боско