Нядзеля, 24 Ліпень 2016 23:07

Салезіяне Беларусі вырушылі на Сусветныя Дні Моладзі

Аўтар

У гэтыя дні шмат маладых людзей з’язджаюцца ў Кракаў. Усяго гэты польскі горад рыхтуецца прыняць каля мільёна чалавек. Вечарам у нядзелю 24 ліпеня з Мінску да Кракава вырушыла Салезіянска моладзь Беларусі

 Моладзь збіраецца ў Кракаў не для таго каб назіраць за нейкай вялікай падзеяй і не дзеля таго каб шукаць пакемонаў. Моладзь збіраецца ў Кракаве каб сустрэцца з Пятром сённяшняга часу Папай Рымскім Францішкам.

Чакаюць у Кракаве таксама і каля 6000 пілігрымаў з Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікоў салезіянскай сям’і. Вечарам у надзялю, 24 чэрвеня, пад кіраўніцтвам святароў, клерыкаў і сясцёр салезіянак каля 50 чалавек выязджае на аўтобусе з Мінску ў Кракаў, каб спаткацца з Папам. Моладзь вязе з сабою радасць, нашу беларускую ветлівасць і просіць усіх аб малітву за добрае падарожжа.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.

Св. Ян Боско