Нядзеля, 26 Чэрвень 2016 14:37

Летнік у Бараўлянах

Аўтар Эльвіра Юхневіч

З 20 па 24 чэрвеня ў Араторыі Святога Дамініка Савіо ў Бараўлянах адбыліся Вакацыі з Богам пад назвай "Мама Маргарыта - настаўніца міласэрнасці".

На працягу гэтых дзён дзеці глядзелі цудоўны фільм пра маму Маргарыту, каб лепей пазнаць Яе жыццёвы шлях і шмат чаму навучыцца. Пасля прагляду фільма дзеці мелі магчымасць выказаць свае думкі і ўражанні на працы па групах.

Канешне, самы незабыўны дзень быў, калі нам пашанцавала знайсці машыну часу і перамяніцца ў розныя плямёны. Плямёны не толькі прадставілі сябе, але і прынялі хрысціянскіх місіянераў. кс. Станіслаў Краўчанка SDB усіх пачаставаў смачнымі шашлычкамі і мы ўвесь дзень мы весела правялі ў лесе.

У гэтым лагеры сястра Вероніка Огар FMA праводзіла "Творчую майстэрню", у якой навучыла дзетак рабіць чырвоныя сэрцы ў тэхніцы "Пап'е-машэ". Кожнаму ўдзельніку спадабаўся гэты занятак, бо мы мелі магчымасць паспрабаваць штосьці новае і заадно зрабіць прыемны падарунак сваім бацькам.

Неспадзявана да нас завітаў кс. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Было вельмі прыемна пазнаёміцца з ім бліжэй, разам памаліцца і атрымаць благаслаўленне.

Напрыканцы нашага адпачынку дзеці з дапамогай сястры і ксянза знайшлі кошык ад Мамы Маргарыты з салодкімі падарункамі і нашымі агульнымі фотаздымкамі.

Скончылі мы Вакацыі з Богам нашым гімнам і сапраўды смачным торцікам. Кожны ўдзельнік развітаўся з жаданнем вярнуцца ізноў, каб разам крочыць да святасці.

Фотагалерэя

View the embedded image gallery online at:
https://sdb.by/news/440-letnik-u-bara-lyanakh#sigProId6a0c2ec502

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.

Св. Ян Боско