Турнір пачаўся а 10-й гадзіне св.Імшой, падчас якой гульцы прасілі Бога аб благаслаўленні на час спаборніцтваў, а кс. Іван Огар SDB звярнуў увагу хлопцаў на тое, што гэты турнір павінен выхоўваць, і перамога - не самая галоўная яго мэта. Таксама святар адзначыў, як важна імкнуцца да перамог у сваім асабістым жыцці – жадаць працаваць над сабой, становячыся з кожным крокам больш дасканалым хрысціянінам і чалавекам.
Нягледзячы на тое, што гулялі дзеці, і фармат гульні ўсяго чатыры на чатыры, але па накалу гульні не сатупалі гульням самых вялікіх футбольных форумаў, а па шчырасці і самаадданасці нават пераўзыходзілі іх. Каманды паказалі выдатны футбол і парадавалі гледачоў нерэальным напалам эмоцый. Усе гульцы гралі добра, але як вядома "Кубак" адзін. Таму вашай увазе прапануем вынікі турніра:
1-е мейсца: ФК.Бараўляны
2-е мейсца: ФК Радасць (Беразінск)
3-е мейсца: ФК Дамінік. (Мінск)
4-е мейсца: ФК Івянец
астатнія каманды падзялілі паміж сабой 5е мейсца.