Нядзеля, 02 Жнівень 2015 17:36

У парафіі св. Міхала ў Смаргоні склалі падзяку Пану Богу за служэнне кс. Здзілава Вэдэра SDB

Аўтар Веранiка Ермак

Дзеці, моладзь, дарослае пакаленне парафіі св. Міхала Арханёла 2 жніўня сабралася пры алтары Пана, каб падзякаваць Яму за кс. Здзіславам Вэдэра SDB. 13 год адпрацаваў ён у парафіі ў Смаргоні, 12 з якіх з’яўляўся пробашчам, а цяпер Бог кліча яго на новае мейсца свайго служэння.

Кс. Здзіславам Вэдэра SDB, сціплы, мудры, далікатны, добры, пакорны чалавек, шмат дабра і карысці прынёс ёнлюдзям за гэты час, шмат змяніў і пераўтварыў – з кожным годам колькасць вернікаў павялічвалася, пабудаваў Салезіянскі Араторый імя св. Яна Боска, у якім ўжо 10 год збіраюцца дзеці і моладзь для вучобы, гульні і малтвы, заўсёды быў адкрыты на дапамогу патрабуючым, сам рабіў першы крок насустрач чалавеку. Многія парафіяне кажуць, што ён святы святар, з якога яны бяруць прыклад. У сваёй гаміліі кс. Здзіслаў склаў падзяку Пану Богу за гэты цудоўны час служэння ў Смаргоні, дзякаваў за тое, што мог быць тут, убачыць прыклад сапраўднай веры людзей і меў магчымасць разам з парафіянамі ўзрастаць у святасці. Ксёндз падзякаваў таксама мясцовым уладам і ўсім парафіянам, якія заўсёды падтрымлівалі і былі побач у цяжкія хвіліны. Пасля Святой Імшы было шмат жадаючых скласці асабістую падзяку свайму пастыру, бо ў кожнага свая гісторыя навяртання да Бога, у якой кс. Здзіслаў Вэдэр SDB займае не апошняе мейсца.

Развітвацца з вельмі блізкімі твайму сэрцу людзьмі вельмі балюча, нават калі яны проста ад’язжаюць,але ў Бога свае планы на жыццё кожнага чалавека, пагэтаму парафіяне пакорна і мудра перажывалі гэты момант.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско