“Па старонкам Бібліі”- менавіта так гучала тэма нашага лагера. А здяйсняць знаёмства дапамагаў мультфільм, у якім зразумела для дзетак разпавядаліся гісторыі пра Ноя і яго паслухмянасць, Абрагама і давер да Бога, Майсея, які прынёс запаведзі людзям, Іісуса Навіна, у якога галоўнай каштоўнасцю быў Бог, а таксама пра Ёну, які зразумеў, што Бог усё бачыць.
Кожны дзень дзеці мелі працу па групах, дзе глыбей разважалі пра біблейскія сюжэты, суадносячы іх з рэальным жыцём. А таксама выхаванцы атрымлівалі хатнее заданне, якое павінны былі рабіць дома са сваімі бацькамі.
Вельмі важна, што кожны дзень распачынаўся святой Імшой, падчас якой дзеці вучыліся адчуваць рэальную прысутнасць Бога. Праграма канікул уключала ў сабе не толькі працу па групах і прагляд мультфільма, але таксама і вялікія гульні, вольны час, гурткі. Не адзін дзень вакацый не праходзіў без традыцыйнага салезіянскага слоўка на канец дня.
Своеасаблівым падарункам аказалася арганізаванае ў адзін з пяці дзён падарожжа ў Гервяты і Жупраны. Гэта была вельмі цікавая і павучальная вандроўка.
Напрыканцы апошняга дня лагера ўдзельнікаў чакала падсумаванне пройдзенных тэм, у выніку якога дзеткі згадзіліся з думкай, што трэба быць больш паслухмяным, давяраць Богу і сваім бацькам, успрымаць запаведзі, як парады ад любячага Бога, мець галоўнымі духоўныя каштоўнасці і ведаць, што Бог ўсё бачыць. І нельга забывацца пра тое, што Бог чакае нас не толькі ў нядзелю, а заўсёды.
Скончыліся канікулы канцэртам для бацькоў і салодкім сталом, які падрыхтавалі ўдзельнікі лагеру.