Дзеці мелі магчымасць паспяваць, патанцаваць, даведацца пра новыя музычныя інструменты, праявіць свае веды і здольнасці. Апрача добра праведзенага часу гэтыя конкурсы былі добрай дапамогай навучыцца дзяецям гуляць у камандзе і быць адказным за іншых. Напрыканцы с. Валянціна апавяла цікавую гісторыю пра тое, як важна сябраваць з іншымі, быць пакорным і адкрытым на іншага чалавека. Шоў закончылася супольнай малітвай. Згодна з салезіянскай традыцыяй усе памаліліся тры “Вітай, Марыя” ў наступных інтэнцыях: каб пазбегнуць смяротнага граху, каб захаваць чыстымі нашыя сэрцы, каб пазбегнуць дрэнных сяброў і самім быць добрымі сябрамі для іншых.
Святы Ян Боско выхоўваў дзяцей і моладзь усебакова, каб яны былі добрымі хрысціянамі і сумленнымі грамадзянамі. Мэтай гэтага музычнага шоў было менавіта ўзрасці ў адным і ў другім, а таксама добра і весела правесці час з сябрамі.