Нядзеля, 22 Лістапад 2015 19:22

У смаргонскім ў араторыі адбылася ўрачыстасць Хрыста Валадара

Аўтар Лера Неўская, кл. Юрый Пашкавец SDB

22 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св.Яна Боско адбылася ўрачыстасць Хрыста Валадара.

Усё пачалося Святой Імшой. Пасля яе для дзяцей і іх бацькоў праводзілася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавалі кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с.Валянціна Кот FMA і аніматары. Праграма ўрачыстасці была вельмі незвычайная. Спачатку ўсе разам станцавалі банс і падзяліліся на каманды. Потым дзеці са сваімі бацькамі павінны былі знайсці сапраўднага Валадара, і таму яны адправіліся ў розныя валадарствы, дзе мелі магчымасць спаткаць казачных герояў.

Было 8 незвычайных валадарстваў:  “Уважлівасці”, “Хуткасці”, “Спрытнасці”, “Праўды”, “Рабі, што хочаш”, “Кемлівасці”, “Сілы” і “Музыкаў”. Кожнаму з ўдзельнікаў трэба было паказаць тое, на што яны здольныя. Апрача добра праведзенага часу кожнае з валадарстваў дапамагала дзецям навучыцца гуляць ў камандзе і ставіць Бога на першае мейсца ў сваім жыцці. Пасля вандроўкі па ўсіх валадарствах, дзеці сабраліся разам у зале і шукалі зорку, якая павінна была паказаць сапраўднага Валадара. Арганізатары непрыкметна прычапілі намаляваную зорку на спіну аднаму малому хлопчыку. Такое сімвалічнае дзеянне прыпамінала аб тым, што Езус Хрыстус – Сапраўдны Валадар – быў таксама маленькім Хлопчыкам, Які нарадзіўся і жыў сярод нас.

Пасля, вядучы распавядаў пра тое, што кожны ў сваіх сем’ях і сярод сяброў можа быць гэтай зоркай, якая паказвае на Валадара. Гэта будзе магчыма толькі тады, калі Бог будзе на першым месцы. Праграма скончылася малітвай, якой навучыў нас Збаўца. Потым усе зрабілі агульны фатаздымак і мелі магчымасць пакаштаваць царскія прысмакі, зробленыя бацькамі.

Фота:  Каця Грыгор'ева.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско