Субота, 21 Лістапад 2015 19:20

У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся музычыны канцэрт у гонар св. Цэцыліі

Аўтар Антон Вайтушка

21 лістапада ў мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся чарговы музычыны канцэрт,які быў прысвечаны памяці нябеснай заступніцы сакральнага спеву і музыкі  святой Цэцыліі. Святочны канцэрт распачаўся з малітвы.

Як і кожны год, вечар сабраў у капліцы ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і любіцеляў. З кожным годам колькасць жадаючых падзяліцца з іншымі сваімі музычнымі талентамі павялічваецца.

Падчас святочнага канцэрта на сцэне выступілі – дзіцячы хор, падлеткі, моладзь, удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” і парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус.  Таксама свае хіты выканаў парафіяльны гурт “Небасхіл”.

 Вельмі добра, што традыцыі нашай парафіі набываюць больш вялікую падтрымку сярод парафіян. Спадзяёмся, што ў будучым годзе мы убачым яшчэ больш новых удзельнікаў.

Напрыканцы свята кс. Аляксандр Мятліцкі SDB па салезіянскай традыцыі прамовіў слоўка на добрую ноч і ўдзяліў усім благаслаўленне. Пробашч парафіі праз прытчу нагадаў прысутным, як важна размаўляць адзін з адным прыгожай мовай любові, якой можна навучыцца, знаходзячыся ў дыялогу з Богам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско