У кожным перыядзе моладзь чакалі вясёлыя гульні, банс-батл: хлопцы супраць дзяўчат, паказ моды пэўнага перыяду, цікавая прэзентацыя , падчас якой моладзь мела магчымасць успомніць і пазнаёміцца з рознымі фільмамі, а таксама невялічкая дыскатэка.
Закончыўся вечар па салезіянскай традыцыі слоўкам на спакойную ноч, пасля якога моладзь атрымала 3 думкі. Па-першае, Езус любіць нас бязмернай любоўю, другая, сэрца Езуса - гэта тое месца, дзе ты знаходзішся менавіта цяпер у гэтую хвіліну, і трэцяя думка, гэта каб мы памяталі падчас Адвэнту пра цесную сувязь з Богам. Бо музыка , словы , спевы не будуць мець значэння без Яго.