Дзеці, каб святкаваць разм са Святым Мікалаем прыйшлі на імшу, падчас якой кс. Аляксандр Пятровіч прыпомніў дзецям пра тое, што трэба берагчы любоў да кожнага чалавека. Трэба мець моцнае цярпенне і надзею на лепшае.
У хуткім часе ўсе апынуліся ў араторыі. Дзяцей сустрэлі цікавыя памошнікі Святога Мікалая, якія дапамаглі дзецям больш даведацца пра Святога. Некаторыя ўпершыню пачулі, што гэты Святы быў біскупам і меў шмат грошаў, на якія купляў падарункі і дараваў іх паслухмянным дзецям.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ў свяце самы актыўны ўдзел: чыталі падрыхтаваныя вершы, удзельнічалі ў разнастайных гульнях і цікавых момантах, якія іх чакалі падчас гэтага свята. Напрыканцы кл. Юрый Пашкавец SDB у выглядзе Св. Мікалая прыгадаў дзецям цікавую гісторыю з жыцця гэтага Святога. Ён апавядаў як Святы дапамог дзяўчыне выйсці замуж і стаць шчаслівай, падкінуўшы её у акно мяшочак грошаў.
Свята скончылася малітвай і прысмакамі, зробенымі бацькамі дзетак.
Напэўна кожны, святкуючы гэтае свята зразумеў, што чынячы дабро і дзелячыся з іншымі сваім дабрабытам, сваімі духоўнымі каштоўнасцямі становішся больш прыгожым перад Богам і ўзрастаеш у штодзённай святасці.