Папа Францішак накіраваў ліст намесніку дырэктара салезіянскай школы Wilfrid Barón de los Santos Ángeles у Рамас-Мехіа, Аргентына, Даніэлю Хоакіну Бланко Менгоні. Нагодай для напісання ліста стала 90-годдзе школы, у якой у 1949 годзе навучаўся сам Папа.
30 кастрычніка салезіянская сям'я Беларусі сабралася ў вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна, каб памаліцца за памерлых сабратоў і асвяціць новыя помнікі траім сабратам.
17 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў.
У парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылася пахавальная св. Імша за Валерыя Каралёва, бацьку ксяндза Алега Каралёва SDB, вікарыя парафіі і адказнага за салезіянскі моладзевы Цэнтр у Мінску.
10 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Св. Міхала Арханёла, адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевага араторыя на новы пастырскі і навучальны год.
9 кастрычніка ў смаргонскім касцёле Святога Міхала Арханёла цэлебравалася жалобная святая Імша за душу спачылага першага пробашча парафіі кс. Генрыха Куляшэвіча SDB.
Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 6 кастрычніка ва ўзросце 92 гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Генрых Куляшэвіч, салезіянін, першы і шматгадовы пробашч адроджанай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.