5 жніўня ў парафіi св. Міхала Арханёла ў Смаргоні маладыя сёстры салезіянкі аднавілі свае манаскія абяцанні. Сярод iх былi с. Юлія Клявец FMA і с. Дар’я Еўтухоўская FMA, якiя нясуць паслугу ў Беларусi, а таксама с. Наталля Іванова FMA і с. Хрысціна Кароль FMA, сёстры з Украіны.

Апублікавана ў Навіны

З 1 па 10 жніўня ў аграгарадку Бярэзінскае (Маладзечанскi р-н, Мiнская вобл.) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, якія праводзілі сёстры салезіянкі.

Апублікавана ў Навіны

З 21 па 25 ліпеня Салезіянская сям'я Беларусі арганізоўвала лагер для падлеткаў, якія навучаюцца ў 6-11 класах. Удзел у вакацыях прымалі маладыя людзі з Мінска і Смаргоні.

Апублікавана ў Навіны

З 15 па 26 ліпеня пры салезіянскім араторыі iмя св. Яна Боско ў Смаргонi адбыліся вакацыі з Богам для дзяцей і падлеткаў з другога па сёмы клас, арганізаваныя аніматарамі разам з сёстрамі салезіянкамі i кл. Міхаілам Вішнеўскім SDB.

 

Апублікавана ў Навіны

Ксёндз Сяргей Гоман – беларускі святар салезіянін. З 2001 года ён нясе сваю паслугу ў Афрыцы як місіянер. Больш за ўсё ён затрымаўся ў Сьера-Леонэ, краіне ў Заходняй Афрыцы з насельніцтвам каля 7,5 млн чалавек. У канцы чэрвеня айцец Сяргей наведаў Маскву. Пра сацыяльныя праграмы салезіянаў у Фрытаўне, пра плады місіі і пра стэрэатыпы, звязаныя з афрыканскім кантынентам, з ім паразмаўляла Вольга Дубягіна.

 

Апублікавана ў Інтэрв'ю

20 ліпеня ў касцеле св. Мiхала Арханёла ў Смаргонi адбылося пасвячэнне кандыдатаў у анiматары.

Апублікавана ў Навіны

Цэнтр прапануе заняткі для дзяцей і дарослых па наступных напрамках:

  • -          гульня на музычных інструментах (фартэпіяна, скрыпка, гітара і г.д.);
  • -          акадэмічны і эстрадны вакал;
  • -          сальфеджыа;
  • -          тэатральная творчасць (акцёрскае майстэрства, прамоўніцкае мастацтва; разняволенне і творчае развіццё);
  • -          выяўленчае мастацтва (малюнак, лепка, габелен, батык);
  • -          практычная псіхалогія:
Апублікавана ў Анонсы

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Патрэбна часам прыкрыць свае вочы і вушы на рэчы, які развесяляюць і задавальняюць цела. Яно павінна больш падпарадкавацца духу, каб магло лепш служыць на Хвалу Пана. Каб ніколі не сталася так, што цела пануе над душой.

Св. Ян Боско