Серада, 23 Студзень 2019 13:06

Рознакаляровы твар ксяндза Боско

Ёсць шмат дзіўных гісторый, якія нас суцяшаюць і натхняюць.
Шаноўныя сябры, сардэчна вас вітаю. Гэта маё пасланне на месяц студзень. Свята ксяндза Боско, калі на тое будзе Божая воля, я збіраюся святкаваць у Панаме. Жыхары Панамы так шануюць ксяндза Боска, што больш за 700 тысяч чалавек удзельнічае ў працэсіі на гэтае свята. Так! Лічба правільная – больш за 700 тысяч чалавек.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

У мінскім салезіянскім араторыі імя Св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля завяршыўся штогадовы турнір па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”. Сёлета спаборніцтва праводзілася ўжо ў 8 раз і ўдзел у ім прыняло шэсць каманд: “Ветэраны Марока”, “Землякі”, “Ляпіс”, “Салезіяне”, “Радыё Марыя” і “Мірыэль”.

Апублікавана ў Навіны

З 10 па 12 студзеня ў Грузіі адбылася сустрэча маладых сясцёр з Кангрэгацыі дачок Марыі Успамогі з візітаторыі Усходняя Еўропа і Грузія.

Апублікавана ў Навіны

13 студзеня ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята зімовых імяніннікаў для дзяцей. У святочнай праграме прыняло ўдзел больш за 60 дзяцей і іх бацькоў.

Апублікавана ў Навіны

Салезіяне пакліканы ісці на перыферыі свету і гісторыі, працы і сям’і, культуры і эканомікі, якія патрабуюць аздараўлення, напісаў Францішак у прадмове да кнігі Антоніа Кар’ера “Evangelii gaudium з Донам Боско”.

Апублікавана ў Артыкулы
Панядзелак, 07 Студзень 2019 20:23

У Мінску прайшлі зімовыя Вакацыі з Богам

У мінскім араторыі імя св. Яна Боско з 2 па 4 студзеня адбыліся зімовыя Вакацыі з Богам пад назвай “Марыя, Юзаф, Езус, я - усе разам мы сям'я”. Арганізатары, якімі выступілі айцы салезіяне, сёстры салезіянкі і аніматары, праводзілі вакацыі ў дзве змены: у першую прыходзілі дзеці, у другую - падлеткі ад 8 класа, да якіх далучыліся таксама падлеткі са Смаргоні.

Апублікавана ў Навіны

У араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Любі сваю працу, калі хочаш яе добра выконваць.

Св. Ян Боско