Паказаць змесціва па тэгу: Навіны 2018 года

Раніца апошняга дня СМЕПа сустрэла пілігрымаў вельмі сцюдзёным для лета надвор'ем. Моцны і халодны вецер быў не лепшым спадарожнікам для пілігрымаў, але не надта моцна псаваў настрой, бо ўсіх грэла думка, што ўжо сёння адбудзецца сустрэча з Той, да Якой мы ішлі ўсе гэтыя шэсць дзён. Апошнія перашкоды толькі дадавалі натхнення і ўпэўненасці ў вартасці падарожжа да Будслава.

Апублікавана ў СМЕП

Раніцай пятага дня пілігрымы, сабраўшы свае рэчы, памаліўшыся і паснедаўшы, з вясёлымі спевамі рушылі наперад.

Апублікавана ў СМЕП

Чацвёрты дзень СМЕПа распачаўся сустрэчай з Панам, на якой маліліся разам з пілігрымамі з Маладзечна і Вілейкі. Пасля св. Імшы салезіянская пілігрымка працягнула свой шлях да Маці Божай Будслаўскай.

Апублікавана ў СМЕП

Раніцай трэцяга дня СМЕП развітаўся з гасціннымі жыхарамі вёскі Нароч і вырушыў у шлях. Пілігрымам у гэты дзень было неабходна пераадолець 17 кіламетраў, каб дабрацца да Вілейкі. Тэма трэцяга дня гучала так: “Сустрэча, якая перамяняе жыццё - суправаджаць”.

Апублікавана ў СМЕП

Другі дзень салезіянскай пілігрымкі распачаўся са святой Імшы. Казанне для пілігрымаў прамовіў дыякан Артур Ляшнеўскі.

Апублікавана ў СМЕП

Вось і надышоў доўгачаканы кожным пілігрымам момант - са Смаргоні выйшла дзевятнаццатая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка. Па сведчанням шматлікіх маладых людзей, пілігрымка для іх - гэта адзін з самых важных, выдатных і плённых перыядаў на працягу года.

Апублікавана ў СМЕП

Ксёндз Ігар Лашук – першы пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабранка) – 24 чэрвеня прыехаў да сваіх былых парафіянаў, каб разам адсвяткаваць адпустовую ўрачыстасць і 25-годдзе свайго святарства.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.

Св. Ян Боско