Аўторак, 25 Ліпень 2017 21:56

Дзіцячы летнік адбыўся ў Смаргоні

З 10 па 21 ліпеня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбыўся дзіцячы летнік. Тэмай сёлетняга адпачынку было жыццё і асоба св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая з’яўляецца сузаснавальніцай сясцёр-салезіянак. Дзеткі кожны дзень пазнавалі адметнасці з жыцця святой, якія пазней стараліся ажыцявіць у штодзённасці.

Апублікавана ў Навіны

14-16 ліпеня для суполкі “Акрытыя сэрцы” адбыўся чарговы выязны адпачынак у мястэчка Суботнікі (Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць). За некалькі апошніх год сумесны выезд з айцамі-салезіянамі і сёстрамі-салезіянкамі стаў для “Адкрытых сэрцаў” добрай традыцыяй. І сёлета таксама была цудоўная магчымасць добра правесці час разам у духу салезіянскай радасці і еднасці.

Апублікавана ў Навіны

“Школа жыцця і любові са святой Марыяй Дамінікай Мадзарэлла” – менавіта пад такой тэмай праходзілі  летнія “Канікулы з Богам-2017” для дзяцей з 1 па 9 клас. З 10 па 20 ліпеня дзеці прыходзілі ў мінскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, каб карысна правесці свой час. На працягу двух тыдняў праз тэатральныя пастаноўкі дзеці змаглі пазнаёміцца з жыццём св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла. Кожны дзень у працах па групах дзеці разам з аніматарамі разважалі над важнымі момантамі з жыцця св. Марыі Дамінікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўдасканаліць свае таленты на розных гуртках і добра правесці свой час праз розныя гульні.  

Апублікавана ў Навіны

У #СМЕП18 разам салезіянскімі пілігрымамі Беларусі ў Будслаў крочыў таксама Тадэаш – аніматар з салезіянскага араторыя ў Славакіі. Супрацоўнікі sdb.by задалі некалькі пытанняў замежнаму госцю і даведаліся пра яго ўражанні ад пілігрымкі і ад Беларусі.

Апублікавана ў Інтэрв'ю

11 ліпеня жыхары горада Смаргонь урачыста прывіталі выяву Фацімскай Мадонны, якая пілігрымуе па Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікі а васямнаццатай гадзіне вырушылі ад касцёла св. Міхала Арханёла ў бок галоўнага скрыжавання горада, каб там сустрэць сваю Маці. Амаль праз увесь горад ва ўрачыстым шэсці мясцовыя жыхары неслі цудоўную фігуру да салезіянскага касцёла. У працэсіі ўдзельнічала шмат дзетак, якія неслі блакітныя шары.

Апублікавана ў Навіны

17 чэрвеня ў Дзятлаве беларуская салезіянская сям’я адзначала Дзень Адзінства. Традыцыйна гэта свята адзначаюць у дзень нараджэння генеральнага настаяцеля або яго намесніка на мясцовым узроўні. У Беларусі такім намеснікам з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які адзначае свой дзень нараджэння 21 чэрвеня. Таму ўжо па добрай традыцыі ў першы месяц лета салезіяне Беларусі збіраюцца ў адным з месцаў сваёй прысутнасці, каб разам адзначыць Дзень Адзінства. 

Апублікавана ў Навіны
Чацвер, 15 Чэрвень 2017 20:49

Рэліквіі св. Яна Боско знойдзеныя!

Рэліквіі святога заснавальніка салезіянскага таварыства, скрадзеныя 2 чэрвеня, былі знойдзены ў Пінероло, недалёка ад Турына. Карабінеры Вілланова арыштавалі 40-гадовага мужчыну. Рэліквіі былі знойдзеныя дасьледчыкамі ў яго кухоннай шафе.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не пакідаем душы ў небяспецы і цяжкасцях. Молімся з даверам і Бог дасць дапамогу, якую абяцаў тым, хто працуе Яго на карысць.

Св. Ян Боско