З 7 па 12 жніўня 2017 года ў Венгрыі ў г. Эстэргам праходзіла сустрэча кіруючых органаў салезіянскіх інспекторый з рэгіёну Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы з Генеральным настаяцелем і яго радай -  так званая Visita d’Insieme.

Апублікавана ў Навіны

Сустрэчы салезіянскай моладзі Беларусі і Германіі, якія адбываліся некалькі год таму, аднавіліся. 3 31 ліпеня па 12 жніўня шаснаццаць маладых людзей з Беларусі былі запрошаны ў Мюнхен для ўдзелу ў летнім лагеры, які меў адукацыйны характар. Арганізатарамі былі кс. Віктар Гайдукевіч SDB (Беларусь), кс. Альфонс Фрыдрых SDB (Германія), настаўніца Марціна Райдэр (Германія), нямецкія медыяльныя агенцтвы St. Michael Verbund і Don Bosco Media. Яны прапанавалі моладзі адукацыйны праект на тэму «Грамадзянская мужнасць».

Апублікавана ў Навіны

З 29 ліпеня па 5 жніўня сёстры салезіянкі з візітаторыі Усходняй Еўропы і Грузіі прынялі ўдзел у рэкалекцыях. Сярод іх былі і беларускія манахіні с. Люцыя, с. Валянціна, с. Вераніка і с. Дар'я.

Апублікавана ў Навіны

З 28 па 30 ліпеня ў вёсцы Вайнідзеняты зладзілі "weekend" для старэйшай моладзі ад 18 год.

Апублікавана ў Навіны

З 25 па 28 ліпеня 2017 года ў вёсцы Вайнідзеняты праходзіў адпачынак для падлеткаў з парафіі Святога Яна Хрысціцеля горада Мінска (з 5 па 11 класы). Ён быў арганізаваны і праведзены пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і салезіянаў-супрацоўнікаў.

Апублікавана ў Навіны

Дні з 28 па 30 ліпеня “Суполка Маладых Сем’яў” (СМС), якая дзейнічае пры Салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Мінску, правяла далёка па-за межамі сваіх утульных кватэр, а дакладней – пад цудоўным небам Налібацкай пушчы. Ініцыятарам дадзенага выезду быў духоўны кіраўнік групы – ксёндз Іван Огар SDB. 

Апублікавана ў Навіны

Пабачыў свет новы выпуск перадачы “Дзіцячы ракурс”. У гэтым выпуску вядучы Мікалай Карабко запрасіў да сябе ў студыю салезіянскага святара Івана Огара SDB. Хлапец паразмаўляў з ксяндзом на конт таго, як можна распазнаць волю Божую ў сваім жыцці, што з гэтага атрымалася? Глядзіце ў новым выпуску “Дзіцячага ракурсу”.

Апублікавана ў Відэа

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско