24 верасня 2017 года ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. 

Апублікавана ў Навіны

22 верасня ў салезіянскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося адкрыццё "Савіо-клуба".

Апублікавана ў Навіны

24 верасня 2017 года ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося святочнае адкрыццё араторыя імя святога Дамініка Савіо на новы навучальны год.

Апублікавана ў Навіны

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Апублікавана ў Навіны

Слова, як скальпель у хірурга, рэжа чалавека.

У араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны), можна было заўважыць  невялічкую групу моладзі на чале з айцом Паўлам Шчарбіцкім SDB. Бо 16-17 верасня тут праходзілі першыя ў новым навучальным годзе РДС. Тэма рэкалекцый гучала так: “(Не ) выслуханы і (не) пачуты”. 

Апублікавана ў Навіны

Надзвычайнае сведчанне веры. Так пра ксяндза Тома Ажаналіла SDB, які нарэшце быў вызвалены з палону тэрарыстаў пасля 18 месяцаў зняволення, сказалі яго сабраты, якія мелі магчымасць сустрэцца з ім.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

Святар-салезіянін Том Ажаналіл, выкрадзены тэрарыстамі ў 2016 г. у Емене, вызвалены. Аб гэтым паведаміў арцыбіскуп Паўль Хіндэр, Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі. Паведамляецца, што значны ўклад у вызваленне 57-гадовага індыйскага місіянера зрабіў урад Амана. Зараз святар знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй краіне, адкуль адправіцца ў Індыю.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско