1 кастрычніка некаторыя ўдзельнікі пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, якое адбывалася ў Мінску 28–30 верасня, памаліліся ў беларускіх святынях.

Апублікавана ў Навіны

На працягу аднаго тыдня юнакі з Мінска і Смаргоні пад кіраўніцтвам Марка Найдзіча SDB здзяйснялі пілігрымку ў Славакію на ўрачыстасць з нагоды беатыфікацыі Тытуса Зэмана SDB, каб сімвалічна разам з ім перакрочыць уласныя межы краін і жыцця, а таксама каб выпрасіць аб новых пакліканнях з нашай зямлі. Бо ўжо бласлаўлёны салезіянін стаў заступнікам, мучанікам за духоўныя пакліканні.

Апублікавана ў Навіны

1 кастрычніка адбылося адкрыццё мінскага араторыя. Адметнай гэта падзея была таму, што спалучылася з візітам Генеральнай Настаяцельніцы сясцёр салезіянак сястры Івон Рэнгуа FMA.

Апублікавана ў Навіны

30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі Маці Івон Рэнгуа. Прыляцела яна з Рыму. У аэрапорце паважаную госцю чакалі яе духоўныя дочкі разам з  с.Габрыэлай Родэ, адказнай за сясцёр салезіянак у візітаторыі, а таксама біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB, якія, нягледзячы на актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, прыбылі прывітаць сястру Івон і суправадзіць яе ў Бараўляны.

Апублікавана ў Навіны

23 верасня ў Смаргонi адбылося традыцыйнае адкрыццё моладзевага араторыя пад назвай “H2O vs Аж2А”. Як звычайна, свята распачалося святой Iмшой, падчас якой анiматары i кандыдаты аднавілі свае абяцанні яшчэ на адзін год. Таксама 4 новыя анiматары і 2 кандыдаты ўпершыню склалі свае абяцанні.

Апублікавана ў Навіны

У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, 24 верасня адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Клуба Святога Дамініка Савіо” (“Савіо-клуба”).  Год назад дванаццаць дзяцей упершыню распачалі гэтую духоўную фармацыю: вучыліся быць шчырымі сябрамі, добрымі людзьмі і апосталамі радасці для іншых.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.

Св. Ян Боско