Каманда SDB.by/news запускае праект “Сабраты ў фармацыі”. Праект накіраваны на тое, каб кожны жадаючы мог даведацца, як умацоўваюцца ў сваім пакліканні і які вопыт перажываюць сабраты з Беларусі.

Апублікавана ў Артыкулы
Панядзелак, 13 Лістапад 2017 22:02

У Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат

З 11 па 12 лістапада 2017 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля сёстры салезіянкі праводзілі сустрэчу для дзяўчат пад назвай “Нашыя пытанні да Бога і пытанні Бога да нас”. На сустрэчу таксама была запрошана псіхолаг Таццяна Лазарава.

Апублікавана ў Навіны

12 лістапада ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) прайшло свята, пад час якога асаблівую ўвагу надавалі восеньскім імяніннікам.

Апублікавана ў Навіны

12 лістапада камерны хор “Polifonica” ўпершыню выступіў у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Канцэрт адбыўся пасля дзіцячай святой Імшы.

Апублікавана ў Навіны

9 лістапада 2017 года прадстаўнікі таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі правялі дабрачынную акцыю, накіраваную на падтрымку шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 10 Лістапад 2017 00:22

Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат

3 4 па 7 лістапада ў вёсцы Багданава (Валожынскі раён) праходзіла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Агульным дэвізам сустрэчы былі словы “Гатова на ўсё”. Удзельніцамі сустрэчы сталі дзяўчаты са Смаргоні і Багданава.

Апублікавана ў Навіны

З 4 па 6 лістапада 26 дзяцей з дзіцячага хора “Вясёлыя ноткі” з парафіі св.Міхала Арханёла  ў Смаргоні разам з с.Веранікай Блізнюк FMA і трымя ўдзельніцамі Асацыяцыі Марыі Успамогі адпачывалі ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён).

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Тое, што служыць целу, у выніку павінна весці да шчасця духоўнага, павінна павялічваць хвалу Бога.

Св. Ян Боско