Што ёсць сапраўдная любоў да Бога? Што мы павінны рабіць для таго, каб любіць Бога? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы дзеці і моладзь араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава.

Апублікавана ў Навіны
Чацвер, 16 Сакавік 2017 19:34

Свята для дзяўчат і мам у Смаргоні

12 красавіка ў араторыі пры парафіі Св. Міхала Арханела ў Смаргоні для дзяўчат, матуль і бабуль адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

Апублікавана ў Навіны

Артур Ляшнеўскі SDB, член Таварыства Святога Францішка Сальскага і навучэнец салезіянскай семінарыі ў Кракаве (4 курс), дзеліцца сведчаннем надзвычайнага цуду, які адбыўся ў яго жыцці.

Апублікавана ў Інтэрв'ю

З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек.

Апублікавана ў Навіны

Трэцяя галіна Салезіянскай сям’і — салезіяне супрацоўнікі — дзейнічаюць у Беларусі пры Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага». У гэтым годзе  Скончыўся трохгадовы перыяд дзейнасці рады мясцовага цэнтра салезіянаў супрацоўнікаў, таму для абрання новай рады і каардынатара салезіянаў супрацоўнікаў на 2017-2019 гады 2 сакавіка ў Смаргоні сабраліся разам супрацоўнікі з Мінску і Смаргоні. Гэта важная і гістарычная падзея для ўсёй Салезіянскай сям’і Беларусі — новы віток развіцця гэтай часткі Сям’і.

Апублікавана ў Навіны

У араторыі пры салезіянскай парафіі ў Мінску 5 сакавіка адбылося свята, якое было прысвечана жанчынам. Арганізатары дапамаглі дзецям і ўсім удзельнікам звярнуць увагу на прыгажосць жанчыны і яе прыгожае пакліканне да мацярынства, у тым ліку і духоўнага. Прыкладам гэтага паклікання, канечне, з’яўляецца Маці Божая, якую настойліва заклікаў ушаноўваць св. Ян Боско. Таксама ў малітве дзеці дзякавалі Богу за дар прысутнасці мам, бабуль, сясцёр і сябровак.

Апублікавана ў Навіны

5 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах падчас ўрачыстай святой Імшы павіншавалі пробашча кс. Казіміра Шыдэлка SDB з днём імянінаў, які ён адзначаў ва ўспамін св. Казіміра. Важным знакам з’яўлялася прысутнасць на гэтай малітве арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско