Пабачыў свет чарговы выпуск відэапраекту “Дзіцячы ракурс”.

Апублікавана ў Відэа

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB – салезіянскі святар, які нарадзіўся ў Польшчы, але шмат зрабіў для Касцёла ў Беларусі. Пра сваё пакліканне і пра тое, як распачыналася дзейнасць салезіян на тэрыторыі нашай краіны ў   часы перабудовы, святар распавёў sdb.by. 

Апублікавана ў Інтэрв'ю

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі 23-25 сакавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. На працягу трох дзён сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Юрый Марціновіч, які з’яўляецца адказным за сродкі масавай інфармацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Апублікавана ў Навіны

З 25 па 26 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў мінскай Серабранцы праходзіла фармацыйная сустрэча для міністрантаў. Тэма сустрэчы гучала наступным чынам: «Маё служэнне па-за Касцёлам».

Апублікавана ў Навіны

18 і 19 сакавіка ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля прайшлі чарговыя рэкалекцыі РДС (Разважанні аб добрай смерці). З розных куткоў Беларусі сюды прыехала  50 маладых людзей ва ўзросце ад 16 гадоў.

Апублікавана ў Навіны

19 сакавіка ў араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылося другое пасяджэнне “Жывой бібліятэкі”.

Апублікавана ў Навіны

11 сакавіка ў ФАК «Юнацтва»  ў Смаргоні адбыўся трэці тур моладзевага праекта II «Бітва мікрараёнаў» — спартыўны. Тры каманды спаборнічалі ў міні-футболе, міні-баскетболе і ў спартландыі. Перад стартам трэцяга тура інтрыга ў праекце прысутнічала, і апісаць яе можна так —  ці змогуць каманды «Непохожие» і «Black band» наблізіцца да каманды «VK», якая апярэджвала іх на 20 балаў? Трэці тур і адказаў на гэтае пытанне.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско