Працягваецца падарожжа беларускіх салезіянцаў прэнавіцыяў па Славакіі, працягваем агляд тэматык, над якімі разважаюць вадроўнікі, таксама вашай увазе наступныя фотаздымкі вандроўкі. Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/504-drugaya-chastka-vandro-ki-prenavitsyya-u-slavakiyu

Апублікавана ў Навіны

30 жніўня завяршылася дабрачынная акцыя “У школу разам з Салезіянамі”. Пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы дзеці з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB атрымалі падарункі, якія дапамогуць ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года.

Апублікавана ў Навіны

28 жніўня ў Смаргоні ў парафіі св. Міхала Арханёла адбылася ўрачыстая прыміцыйная Імша а. Алега Каралёва SDB. Святара-прыміцыянта прывітаў пробашч парафіі а. Алег Жураўскі SDB, выказаўшы шчырыя словы радасці ад імя ўсіх вернікаў.

Апублікавана ў Навіны

Працягваем публікаваць тэматыкі, над якімі разважаюць прэнавіцыі Салезіянаў Беларусі ў сваім падарожжы ў Славакіі, таксама вашай увазе фотаздымкі вандроўкі.

Апублікавана ў Навіны

У суботу 27 жніўня прадстаўнікі салезіянскай сям’і з Мінска прынялі ўдзел у аднадзённым дабрачынным турніры па мікра-футболе. Каманду сваёй прысутнасцю падтрымліваў ксёндз Іван Огар SDB, а таксама ксёндз Алег Каралёў SDB.

Апублікавана ў Навіны

Генеральны настаяцель салезіянаў кс. Анхель Арцімэ SDB, у сваім пасланні на гэты год казаў:” Маладыя, асабліва найбольш патрабуючыя, з'яўляюцца тымі, хто нас збавіць!”
І вось, 24 жніўня 2016 года, удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы”, якая здзяйсняе сваё служэнне пры Араторыі імя Св. Яна Боско ў Мінску, разам з сястрой Люцыяй Бальцевіч FMA ізноў пабывалі ў в. Ляскоўка Мінскага раёна.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 26 Жнівень 2016 09:18

Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат

З 16 па 24 жніўня ў вёсцы Бердаўка (Лідскі раён) прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат пад назвай “Яны сустрэлі Езуса”,  якую арганізавалі сёстры салезіянкі. На працягу 9 дзён мы разважалі над урыўкамі евангелля,  у якіх жанчыны з рознымі гісторыямі жыцця сустрэлі Езуса, і як гэта змяняла іх жыццё. Штодзённыя спатканні падкрэслівалі  розныя аспекты жыцця і паводзін: “Неспазнаныя (неспадзяваныя) жаданні”, “Міласэрны позірк”, “Служэнне і цішыня”, “Пакора і адвага”, “Ахвярнасць”.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро

Св. Ян Боско