8 − 9 кастрычніка ў мінскім салезіянскім араторыі адбылася сустрэча для хлопцаў, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтую магчымасць выкарысталі 15 чалавек з Жупран, Смаргоні, Бараўлян і Мінска.

Апублікавана ў Навіны

7-9 кастрычніка 2016 года ў варшаўскім інспектарыяльным доме адбылася фармацыйная сустрэча салезіянаў асістэнтаў з варшаўскай інспекторыі, да якой належыць і беларуская дэлегатура — Рэлігійная Каталіцкая Місія «Таварыства св. Фрацішка Сальскага». Шэсць маладых сабратоў узялі ўдзел у гэтай сустрэчы. Трое з іх з нашай краіны: Міхаіл Радзевіч SDB, Марк Найдзіч SDB і Юрый Пашкавец SDB.

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 10 Кастрычнік 2016 09:19

Кс. Іван Огар SDB святкаваў Дзень Нараджэння

9 кастрычніка ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі дзень нараджэння ксяндза Івана Огара SDB. Першымі ксяндза Івана павіншавалі самыя малодшыя парафіяне. Дзеці напрыканцы дзіцячага араторыя заспявалі для святара спевы, прачыталі вершы, сыгралі на скрыпцы і падарылі прыгожыя кветкі.

Апублікавана ў Навіны

Сугучна з дэвізам Генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB «Мы ўсе адна сям’я. Кожны дом — школа Жыцця і Любові!», смаргонскі араторый імя св. Яна Боско распачаў чарговы аратарыйны год.

Апублікавана ў Навіны

1 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята, прысвечанае пачатку новага сезона. Па традыціі святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, а далей у араторыі ўсіх чакала праграма пад таямнічай назвай «Неверагодная #7 і Я». Менавіта тэме «Сям’я» будзе прысвечаны новы год працы усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі.

Апублікавана ў Навіны

2 кастрычніка 2016 года адбылося святочнае адкрыццё араторыя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах пад дэвізам "Араторый - наш супольны дом, у ім адной сям'ёй жывём!".

Апублікавана ў Навіны

2 кастрычніка ў салезінскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску распачаўся новы аратарыйны год, і адбылося свята, прысвечаннае адкрыццю дзіцячай яго часткі. Тэмай свята былі словы: «У краіне сямейных прыгод». Гэта падзея сабрала шмат дзяцей і бацькоў з парафіі св. Яна Хрысціцеля і іншых парафій Мінска.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.

Св. Ян Боско