Панядзелак, 21 Лістапад 2016 16:58

Цэцыліяда 2016 ў Бараўлянах

У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 20 лістапада адбыўся канцэрт пад назвай “Цэцыліяда” - у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Парафіяне сабраліся ў спартыўнай зале араторыя св. Дамініка Савіо, каб паслухаць і падтрымаць тых, хто вырашыў падзяліцца сваімі талентамі.

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 21 Лістапад 2016 14:27

“Караоке battle” у дзятлаўскім араторыі

У нядзелю, 20 лістапада, упершыню ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, адбылося спаборніцтва “Караоке  battle”.

Апублікавана ў Навіны

20 лістапада ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету стала асаблівым днём, калі ўся парафіяльная сям’я была запрошана да разважання над Божай Міласэрнасцю, роляй Бога ў сямейным і асабістым жыцці, а таксама да супольнай арганізацыі свята і супольнага святкавання. «Хрыстос Валадар, сям’і Гаспадар!»  — дэвізам дня былі словы сугучныя з тэмай наступнага года ў Салезіянскай супольнасці, якая асаблівым чынам будзе прысвечана сям’і.

Апублікавана ў Навіны

19 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякупкі касцёльнай музыкі і музыкантаў.

Апублікавана ў Навіны

Вызначаны фінальны склад удзельнікаў шостага “Кубка Дона Боско”, імі сталі:

Апублікавана ў Навіны

13 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско распачаў сваю дзейнасць «Клуб Святога Дамiнiка Савiо» («Савiо-клуб»). Першымi ўдзельнiкамi «Савiо-клуба» сталi сем хлопцаў i пяць дзяўчат, якiя з дапамогай кiраўнiка «Савiо-клуба» ксяндза Iвана Огара SDB i анiматараў iмкнуцца дасягнуць святасцi па прыкладзе св. Дамiнiка Савiо.

Апублікавана ў Навіны

12 лістапада ў Смаргоні адбылася вельмі важная і радасная падзея для ўсяго Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Дыякан Дзяніс Бразінскі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско