29 снежня ў араторыі святога Дамініка Савіо пры салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогы Хрысціянаў адбыўся выніковы святочны канцэрт школы мастацтваў «Гармонія». Ён стаў сапраўдным святам для дзяцей, іх бацькоў і для ўсіх парафіянаў.

Апублікавана ў Навіны

Дарагая салезіянская сям’я, сёння мы ў чарговы раз перажываем збавенную ўрачыстасць нараджэння нашага Пана Езуса Хрыста, і становімся на парозе новага 2017 года.

Апублікавана ў Навіны

19 снежня ў Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, прынавіцыі, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай.

Апублікавана ў Навіны

Дазволіць Езусу ўжо сёння, у гэтую хвіліну, дакрануцца да сябе заахвоціў кс. Андрэй Рылка на рэкалекцыях, якія ён праводзіў  16-18 снежня ў мінскай Серабранцы. Напачатку рэкалекцый святар заклікаў парафіянаў маліцца і прасіць Хрыста дапамагчы прывесці ў парадак тое, што параскідвана, разбурана ў жыцці, каб быць падрыхтаванымі  да свята Божага Нараджэння.

Апублікавана ў Навіны

Завяршыўся першы гульнявы этап на хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”, якія адбываюцца ў араторыі св. Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. Спаборніцтвы праводзяцца ўжо шосты год запар і асноўнай мэтай іх з’яўляецца падзяліцца з удзельнікамі сведчаннем хрысціянскай каталіцкай веры і салезіянскай харызмай, а таксама прывіць любоў да здаровага ладу жыцця.

Апублікавана ў Навіны

15 студзеня ў Мінскім абласным клінічным шпіталі ў Бараўлянах адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,  біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB з медперсаналам і пацыентамі шпіталя.

Разам з біскупам на сустрэчы прысутнічалі святары-салезіяне, якія працуюць у Бараўлянах, у супольнасці святога Дамініка Савіо.

 

Апублікавана ў Навіны

З 10 па 11 снежня ў араторыі імя cвятога Яна Боско ў Мінску адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія сабралі каля 25 удзельнікаў. Моладзь з Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Мінска прыехала дзеля таго, каб паразважаць над тэмай «Адносіны ў сям’і: бацькі і дзеці»

Апублікавана ў Навіны
Старонка 1 з 22

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся, каб тыя, пра каго гаворыш, станавіліся тваімі сябрамі.

Св. Ян Боско